Вікісховішча:Радок прызнаньня

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Credit line and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Credit line and have to be approved by a translation administrator.

Shortcut: COM:CREDIT

Радок прызнаньня або радок пазначэньня аўтарства ўтрымлівае зьвесткі, якія творца працы просіць усіх удзельнікаў прыкладаць да працы ў якасьці ўмовы выкарыстаньня паводле дазволу. Дазволы «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства, якімі асабліва шырока карыстаюцца, і Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ патрабуюць ад усіх карыстальнікаў працы пазначаць творцу.

Хоць тут выкарыстоўваюць панятак «радок прызнаньня», патрабаванае пазначэньне аўтарства ня трэба акрэсьліваць у якасьці радка прызнаньня, таксама выгляд пазначэньня не ўдакладняюць.

Некаторыя працы могуць мець канкрэтныя ўказаньні ад творцы, як той жадае, каб пазначалі яго працу. Тыя патрабаваньні варта ўшаноўваць, пакуль тыя трапляюць у рамкі патрабаванага дазволам. Вам варта усё адно пазначаць творцу, калі той ня даў выразных указаньняў, а найменшыя і прапанаваныя віды пазначэньня аўтарства магчыма знайсьці ніжэй.

Патрабаваныя дазволам радкі прызнаньня

«Творчыя грамады»

Дазволы «ТГ» ПА і «ТГ» ПА-АУ

Паводле дазволаў «Творчых грамадаў» з пазначэньнем аўтарства («ТГ» ПА) і зь яго пазначэньнем на аднолькавых умовах («ТГ» ПА-АУ), карыстальнікам варта пазначаць працу, падаўшы радок прызнаньня. Разьдзел 4б (Разьдзел 4ц у «ТГ» ПА-АУ 3.0) поўнага дазволу падае падрабязнасьці. Ніжэй зьмяшчаюцца найбольш дарэчныя ўрыўкі:

Калі Вы распаўсюджваеце... Працу або Пераробкі ці Зборы, то маеце, калі няма запыту (не рабіць гэта), захоўваць некранутымі ўсе папярэджаньні пра аўтарскае права на Твор і падаць разважна адносна носьбіта і спосабаў, якімі карыстаецеся:

  • (1) імя Спачатнага Творцы (або псэўданім, калі прымянімы), калі падаецца, і (або), калі Спачатны Творца і (або) Дазваляльнік прызначае іншы бок або бакі (напрыклад, спонсарскую ўстанову, выдавецтва, часопіс) для пазначэньня («Бакі для Пазначэньня») ў папярэджаньні Дазваляльніка пра аўтарскае права, умовы паслугі або іншымі разважнымі спосабамі імя такога боку ці бакоў;
  • (2) загаловак Твору, калі падаецца;
  • (3) у разважна зьдзяйсьняльнай ступені ўніфікаваны лякатар рэсурсу (УЛР), калі ёсьць такі, які Дазваляльнік вызначае зьвязаным з Творам, калі такі УЛР адсылае да папярэджаньня пра аўтарскае права або зьвестак пра дазвол на Твор;

Іншымі словамі, карыстальнікі, якія распаўсюджваюць знойдзеныя на Вікісховішчы файлы, маюць падаць радок прызнаньня з дазволам і творцам, калі творца або дазваляльнік просіць прызнаньня. Творца таксама можа запатрабаваць, каб радок прызнаньня ўлучаў: іншыя «Бакі для Пазначэньня» (такі як Вікісховішча), ўніфікаваны лякатар рэсурсу (такі як вэб-старонка) або загаловак. Карыстальнікі могуць абраць выгляд радка прызнаньня «разважны адносна носьбіта або спосабаў», калі ўсе патрабаваныя складнікі прысутнічаюць. Прыклад Радкоў прызнаньня ў найменшым выглядзе:

Дазвол Творца Крыніца Радок прызнаньня Заўвагі
{{cc-by-sa-3.0}} Ян Зайцаў уласны твор Ян Зайцаў, / «ТГ» ПА-АУ 3.0 Найменшыя зьвесткі патрабуюцца дазволам для файлаў без выразнага поля Радок прызнаньня, вызначанага творцам.
{{self|cc-by-sa-3.0|GFDL}} Ян Зайцаў уласны твор © Ян Зайцаў, Вікісховішча, «ТГ» ПА-АУ 3.0 і ЛВД ГНУ Прыклад радка прызнаньня для двайнога дазволу на файла зь Вікісховішча ў якасьці «Боку для Пазначэньня».
{{cc-by-sa-3.0}} User:Ліцьвін уласны твор © User:Ліцьвін, Вікісховішча, «ТГ» ПА-АУ 3.0 Прыклад радка прызнаньня для ўдзельнікаў, якія не падаюць сваіх сапраўдных імёнаў.
{{cc-by-sa-3.0}} Ян Зайцаў уласны твор © Ян Зайцаў, https://прыклад.бел, «ТГ» ПА-АУ 3.0 Прыклад радка прызнаньня з вонкавай вэб-бачынай, вызначанай творцам.
{{cc-by-2.5}} Ян Зайцаў уласны твор «Мармуровая гаспадыня» Яна Зайцава, «ТГ» ПА 2.5 Прыклад радка прызнаньня з загалоўкам, вызначаным творцам.

CC-SA licenses

Дазвол Творца Крыніца Радок прызнаньня Заўвагі
{{cc-sa-1.0}} Ян Зайцаў уласны твор «ТГ» АУ 1.0 Найменшыя зьвесткі патрабуюцца дазволам.

Прыміце да ўвагі, што пазначэньня аўтарства ў адпаведнасьці з найлепшымі звычаямі могуць патрабаваць законам у шматлікіх эўрапейскіх краінах («маральныя правы»), незалежна ад агульнай адмовы ад адказнасьці, такой як дазвол «Творчых грамадаў» на аднолькавых ўмовах («ТГ» АУ).

Дазволы «ТГ» на грамадзкі набытак

Дазвол «Творчых грамадаў» без патрэбы пазначаць аўтарства: {{Cc-zero}}. Калі ласка, абдумайце выкарыстаньне выбарачнага радка прызнаньня зь ветлівасьці.

Прыміце да ўвагі, што пазначэньня аўтарства ў адпаведнасьці з найлепшымі звычаямі могуць патрабаваць законам у шматлікіх эўрапейскіх краінах («маральныя правы»), незалежна ад агульнай адмовы ад адказнасьці, такой як дазвол «Творчых грамадаў» на грамадзкі набытак («ТГ» ГН).

Дазвол вольнага мастацтва лічыць жыццьцёва важным абвясьціць выяву вольнай і пад дазволам вольнага аўтарскага права, на які спасылаюцца (або УЛР якога падаюць друкам). Гэта ў дадатак да зьвестак пра творцу, загаловак і дату працы, іншых творцаў, якія прычыніліся да працы, і месцазнаходжаньне спачатнай працы. Наступны выгляд патрабуецца:

[Імя творцы, дата працы. Калі прыдатна, імёны творцаў супольнай працы і, калі магчыма, дзе знайсьці спачатнікі].
Вольнае аўтарскае права: гэта вольная праца, якую можаце перапісваць, пашыраць і зьмяняць згодна з умовамі Дазволу вольнага мастацтва.

Напрыклад:

«Квітнеючы вішнёвы гай у Народным гандлёвым цэнтры» © Vcelloho, 2009. Зь Вікісховішча.
Вольнае аўтарскае права: гэта вольная праца, якую можаце перапісваць, пашыраць і зьмяняць згодна з умовамі Дазволу вольнага мастацтва.

Дазволы ГНУ

Дазвол Творца Крыніца Радок прызнаньня Заўвагі
{{self|cc-by-sa-3.0|GFDL}}
{{GFDL|migration=relicense}}
Ян Зайцаў уласны твор © Ян Зайцаў, Вікісховішча, «ТГ» ПА-АУ 3.0 і ЛВД ГНУ
толькі {{GFDL}} (цяпер называецца {{GFDL|migration=opt-out}})
{{GFDL-1.2}}
Ян Зайцаў уласны твор Аўтарскае права (c): Ян Зайцаў.

Даецца дазвол перапісваць, пашыраць і зьмяняць гэты запіс згодна з умовамі Ліцэнзіі вольнай дакумэнтацыі ГНУ ў выданьні 1.3 або пазьнейшым выданьні, абнародаваным Фундацыяй вольнага апраграмаваньня; безь нязьменных разьдзелаў, тэкстаў пярэдняй і задняй вокладкі. Асобнік дазволу ўлучаны ў разьдзел пад назвай «Ліцэнзія вольнай дакумэнтацыі ГНУ».

Вы таксама маеце ўлучыць поўны тэкст дазволу.

Радкі прызнаньня зь ветлівасьці

Мультымэдыя ў грамадзкім набытку не патрабеце радка прызнаньня або якога-небудзь роду пазначэньня аўтарства. Аднак карыстальнікі заахвочваюцца пазначаць творцу (калі вядомы) і паведамляць удзельнікам, што працу выпусьцілі ў грамадзкі набытак. (Працы ў грамадзкім набытку не пад аўтарскім правам, а таму звычайна маюць пазьбягаць выкарыстаньня сымбаля ©.) Ніжэй прапанаваныя выгляды для карыстальнікаў:


Дазвол Творца Крыніца Радок прызнаньня
{{PD-self}}
{{PD-author}}
{{PD-heirs}}
Ян Зайцаў уласны твор Ян Зайцаў, Вікісховішча, грамадзкі набытак
{{PD-old}} Ян Зайцаў выданьне / самасканаваны Ян Зайцаў, грамадзкі набытак
{{PD-self}} [[user:Ліцьвін]] уласны твор user:Ліцьвін, Вікісховішча, грамадзкі набытак
{{anonymous-EU}}
{{PD-anon-1923}}
{{Anonymous work}}
безыменны выданьне грамадзкі набытак
{{PD-textlogo}}
{{Trademark}}
Карпарацыя «Тэхналёгія» выданьне ™ Карпарацыя «Тэхналёгія»

Саматужнае абыходжаньне карыстальнікаў з пазначэньнем аўтарства

Інтэрфэйс праграмаваньня дастасунка (ІПД) «Зьвесткі пра выяву» прапануе зьвесткі пра дазвол на выяву з дапамогай iiprop=extmetadata — глядзіце, напрыклад, вынік з карыснымі дадзенымі ў палях Credit і AttributionRequired.

Глядзіце таксама